Збіццё, затрыманні, арышты, зняволенні, выдаленні з краіны – гэта не павінна быць нормай у Еўропе – заявіла Святлана Ціханоўская перад камітэтам палітычных спраў і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ). Яна адзначыла, што не пагаджаецца з такім лёсам сваёй краіны, але і адмаўляецца, як мільёны беларусаў, здавацца і спыняць сваю барацьбу:
-Майму народу цяпер патрэбная дапамога. Нам патрэбны міжнародны ціск на рэжым, на чалавека, які адчайна чапляецца за ўладу. Нам неабходна дабіцца вызвалення ўсіх палітзняволеных для таго, каб нашая краіна магла ісці далей. Міжнародныя арганізацыі не прызналі выбары. Гэта азначае, што Лукашэнка не мае ніякіх законных падставаў, каб заставацца прэзідэнтам нашай краіны.
Святлана Ціханоўская закончыла, што рэжым Лукашэнкі насміхаецца над усімі чалавечымі каштоўнасцямі, якія паважае народ.
ав