Акрамя Святланы Ціханоўскай на парламенцкай асамблеі Рады Еўропы выступіў прадстаўнік беларускага парламенту, Андрэй Савіных. Гэта быў першы выпадак афіцыйнага выступлення ад цяперашняй беларускай улады перад заходняй супольнасцю:
- Палітычны працэс, заснаваны на спаборніцтве праграм, прадстаўленне шляхоў развіцця – вось нашыя каштоўнасці, якія забяспечвалі прагрэс палітычнага працэсу. На жаль, у канцы дня галасавання эмоцыі выплюхнуліся на вуліцы. Я хачу звярнуць увагу – беларускія ўлады маюць інфармацыю аб тым, што пратэсты былі спланаваныя і каардынаваліся з-за мяжы. Па тэлеграм-каналах каардынаваўся рух калон, у рэжыме рэальнага часу аддаваліся каманды. Прыёмы дзіўным чынам паўтараюць тэхнікі кіравання каляровымі рэвалюцыямі.
Мелі месца і іншыя спробы замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі.
Насуперак сцвярджэнням праціўнікаў улады пратэсты адразу пачалі набываць гвалтоўны характар. Упершыню ў гісторыі краіны пратэстоўцы ўжылі кактэйлі Молатава, арматуру і палкі для нападу на сілавікоў, было здзейснена 11 наездаў на супрацоўнікаў, каля 200 супрацоўнікаў былі шпіталізаваны, у аднаго зламаны хрыбетнік. Для мірнай Беларусі гэта быў шок. Асноўнай задачай сілавых ведамстваў стала перадухіленне сілавога развіцця канфлікту. Мы добра ведаем, што спецслужбы заходніх краін дзейнічаюць гэтак жа.
Калі пратэсты змяніліся на мірны характар - характар дзеянні нашых органаў таксама змяніўся.
Пры гэтым яны дзейнічаюць, абараняючы правы грамадзян на мірнае выказванне сваіх поглядаў. Для расследавання дзеянняў сілавых дзеянняў створана міжведамасная камісія.
На гэтым фоне выклікае шкадаванне пазіцыя краін ЕС, якія ўжо ўвялі абмежавальныя меры. Санкцыі – шлях у нікуды.
Пры гэтым я хачу адзначыць, што існуючая палітычная сістэма Беларусі адстала і патрабуе развіцця. У грамадства сфармаваўся запыт на перамены. Мы ў парламенце гатовыя да гэтай працы. Аднак дыскусія магчымая ў рамках здаровага палітычнага працэсу і ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам. Не трэба ціску вуліц ці вонкавага пасярэдніцтва.
Андрэй Савіных паставіў націск на незаконнасць і агрэсію пратэстоўцаў. Таксама ён выразіў занепакоенасць дзеяннямі ўладаў еўрапейскіх краін у сувязі з сітуацыяй у Беларусі.
onliner.by / аев