Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алесь Бяляцкі: Спіс палітвязняў будзе толькі расці

08.09.2020 16:21
У Беларусі агулам налічваецца ўжо 55 палітвязняў.
Antyrządowe protesty na Białorusi
Antyrządowe protesty na BiałorusiPAP/EPA/STRINGER

Беларускія праваабаронцы прызналі чарговых грам грамадзянаў палітвязнямі. У абноўлены спіс палітычных ахвяр рэжыму Лукашэнкі ўвайшлі: бізнесмен Аляксандр Васілевіч і медыятар, член прэзідыуму Каардынацыйнай Рады Лілія Уласава і арыштаваныя супрацоўнікі кампаніі PandaDoc. Палітычнымі зняволенымі і патрабуюць неадкладнага іх вызвалення. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі лічыць, што колькасць палітвязняў будзе толькі расці:

-Кожны тыдзень мы ўносім туды новых людзей, бо мы ўвесь час разглядаем беспярэчныя справы, дзе няма ніякай падзоры на гвалт. І гэтыя людзі адразу трапляюць у спіс палітвязняў, укладзены вядучымі беларускімі праваабарончымі палітвязнямі.

У Беларусі агулам налічваецца ўжо 55 палітвязняў. Іх звальненне стала адным з асноўных патрабаванняў грамадства да ўладаў. Сярод іншых палітычнымі зняволенымі ў Беларусі лічацца экс-кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі.

aeв