Актыўныя грамадзяне Наваполацку абвясцілі пра стварэнне незалежнай Рады гораду. Рашэнне пра яго стварэнне было прынята пасля спроб камунікавання гараджанаў з прадстаўнікамі мясцовай улады, калі ніводнае з патрабаванняў жыхароў гораду не было выканана.
Мэтай Рады з'яўляецца сфармуляваць пытанні і вымогі, а таксама ініцыяваць дыялог з мясцовымі органамі ўлады. Бягучым заданнем рады зʼяўляецца кансалідацыя актыўных неабыякавых людзей гораду, якія ўяўляюць розныя пласты грамадства. Незалежная Рада ўжо пачала займацца працэдурай адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Наваполацкай акрузе №24 Дзяніса Карася.
Апроч таго, вядуцца працы па зборы інфармацыі пра фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах у Наваполацку і пра злачынствы, здзейсненых падчас разгону мірных акцый 9, 10 і 11 жніўня. Актыўным і неабыякавым жыхарам гораду прапануюць далучацца да пашыранага складу незалежнай Рады, запоўніўшы спецыяльную форму ў тэлеграм-канале «Совет г. Новополоцка».
Святаслаў Бруйко