Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падрыхтоўка да Форума рэгіёнаў Украіны і Беларусі прыпынена

09.09.2020 09:57
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба заявіў, што падрыхтоўка да Форума рэгіёнаў пастаўлена на паўзу. 
Grodno, Białoruś.
Grodno, Białoruś.Shutterstock

Трэці эканамічны Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі павінен адбыцца 8 – 9 кастрычніка ў Гродне. Аднак украінскія ўлады аб’явілі аб прыпыненні падрыхтоўкі да яго.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба заявіў, што падрыхтоўка да Форума рэгіёнаў пастаўлена на паўзу. І ў той самы час дадаў, што мерапрыемства пакуль не адменена.

Паводле міністра, невядома, якой будзе сітуацыя заўтра. Ён удакладніў, што падрыхтоўка да форума прыпынена для ўстанаўлення больш зразумелай для Украіны сітуацыі ў Беларусі.

Тым часам беларускія СМІ нічога не паведамляюць пра падрыхтоўку да Форума рэгіёнаў. Праўда, у Гродне, дзе маецца адбыцца форум, праведзена маштабная рэканструкцыя вуліц і працы працягваюцца.

Гродзенскія СМІ пакуль таксама ніякіх афіцыйных заяваў адносна Форума рэгіёнаў не публікавалі.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ