22 выкладчыкі Мінскага Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту выказалі салідарнасць са сваімі студэнтамі і пратэст супраць жудасных дзеянняў сілавікоў.
Выкладчыкі, падпісаўшы свае імёнуы і прозвішчы, апублікавалі ў Інтэрнэце відэазварот.
Два дні таму АМАП уварваўся ва ўніверсітэт і арыштаваў пяцёх студэнтаў, якія ў лекцыйнай зале спявалі «Марсельезу».
- Мы абураны, што гэта наагул магло здарыцца ў нашым універсітэце. Сёння мы хочам сказаць нашым студэнтам: Мы вас паважаем, мы салідарныя з вамі. Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітвязняў. Мы патрабуем узбудзіць крымінальныя справы па фактах злачынстваў супраць чалавецтва. Мы заклікаем адміністрацыю ўніверсітэту прыцягнуць да адказнасці ўсіх тых, хто дапусціў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да нашых студэнтаў.
Студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэту, якія заклікаюць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку сысці з улады, два дні таму прыйшлі ва ўніверсітэт у бела-чырвонай вопратцы. Яны селі ў лекцыйнай зале так, што быў створаны гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і спявалі.
Сёння ў Мінскім Дзяржаўны Лінгвістычным універсітэце прайшла маштабная акцыя салідарнасці.
Масава пратэставалі таксама Беларускі дзярзаўны эканамічны ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Студэнты юрыдычнага факультэту БДУ выйшлі на акцыю ў падтрымку затрыманых сёння І. Салея і М.Знака — былых студэнтаў іх факультэта.
яс