Падштурхнула гэты працэс, паводле студэнтаў тое, што цяпер адбываецца ў краіне. Алена, якая вучыцца на трэцім курсе, распавяла, што не хоча больш мець нічога агульнага з праўладнымі арганізацыямі.
“Правучыўшыся ва ўніверсітэце два гады я пабачыла, што БРСМ мне ні ў чым не дапамог – ні ў вучэбным працэсе, ні ў арганізацыі актыўнага студэнцкага жыцця. А ў святле апошніх падзей я больш не магу заставацца ў той арганізацыі”
Сяргей удзельнічаў з сваімі аднакурснікамі ў акцыях пратэсту, бо зразумелі, што што выбары былі сфальсіфікаваныя.
Маладыя людзі кажуць, што арганізацыя існуе толькі дзеля таго, каб абслугоўваць дзеючую ўладу і вылічваць з іх невялікай студэнцкай стыпендыі ўнёскі на ўтрыманне так званых лідэраў арганізацыі.
Паводле суразмоўцаў, больш сотні студэнтаў напісалі заявы на выхад з БРСМ і прафкама ўніверсітэта. Дарэчы, прафкам адрэагаваў тым, што студэнтам пачалі прапаноўваць зніжкі на праязныя і білеты ў басейн. Праўда, гэта ўжо мала каго прываблівае.
У БРСМ усё ж спадзяюцца папоўніць свае шэрагі за кошт першакурскнікаў.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ