Вялікая Бераставіцца - адзін з самых малых раённых цэнтраў у Гродзенскай вобласці. Мясцовы жыхар Аляксей распавядае, што тут цяжка знайсці працу, заробкі зусім нізкія. Ён сам беспрацоўны.
Але, паводле яго, Святлана Ціханоўская дала людзям надзею на перамены. А спадарыня Наталля, якая працуе прадавачкай, распавядае, што ў іх гарадку таксама праходзілі масавыя пратэсты.
Праўда, абодва кажуць, што з часам яны амаль затухлі, паколькі людзей пачалі запалохваць на працы, некаторых асудзілі.
Спадарыня Наталля кажа, што калі Лукашэнку не зрынуць, то многія з Бераставіцы папросту з’едуць, бо больш актыўным людзям не дадуць тут спакойна жыць. У такім выпадку яна таксама збіраецца з’ехаць.
«Мне няма тут асабліва чаго губляць, я не баюся, што страчу працу. Я ў любы момант магу з’ехаць. Мне ўжо надакучыла так жыць, я хачу, каб у нашай краіне былі перамены».
Праўда, усе з кім даводзілася размаўляць у Вялікай Бераставіцы ўпэўненыя, што Лукашэнку ўсё ж хутка зрынуць і не давядзецца нікуды з’язджаць.
Алесь Завіноўскі
слухайце аўдыёфайл