Выстаўленае абвінавачанне сябры прэзідыум Каардынацыйнай рады апазіцыі Марыі Калеснікавай. Ёй пагражае ад 2 да 5 год пазбаўлення свабоды, пра гэта распавёў ейны бацька.
- Яе арыштавалі, а я думаў пра затрыманне. Аднак яна арыштаваная па артыкуле 361- частка 3.
Сястра Калеснікавай Таццяна Хоміч агучыла зварот з заклікам вызваліць Марыю Калеснікаву.
- Выпускайце нашу Машу. У аўторак адбылася гісторыя, якая ўвойдзе ў падручнікі гісторыі. Вы робіце ўсё, каб хацела рваць ды выкідаць пашпарт грамадзяніна Беларусі. Ён не дае ніякіх правоў.
Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску, яе абвінавачваюць у спробе захопу ўлады. Перад гэтым яе выкралі ды спрабавалі гвалтам выдаліць з краіны.
юл