Лукашэнка звінаваціў моладзь у гатоўнасці разбурыць краіну.
Міліцыя пачала рэйды па школах, падчас якіх міліцыянты ды кіраўніцтва школ пачало запужваць вучняў, каб яны ўстрымаліся да ўдзелу ў акцыях пратэсту.
- Усе мерапрыемствы, якія праходзяць у нас у краіне. Яны ўсе несанкцыянаваныя. Таму ўсіх людзей прыцягваюць да адказнасці.
Таксама Генпракуратура заявіла, што складзена больш за дзвесце пратаколаў за ўдзел непаўналетніх у масавых непарадках. У пракуратуры лічаць, што недастаткова караюць бацькоў за ўдзел дзяцей у акцыях пратэсту ды ініцыююць узмацненне адказнасці бацькоў за супрацьпраўнае паводзіны дзяцей.
У сваю чаргу навучэнцы Ліцэю БДУ выступілі за зваротам супраць міліцэйскага гвалту.
- Навучэнцы Ліцэю БДУ лічаць недапушчальным той гвалт, які цяпер адбываецца на вуліцах Беларусі.
У ВНУ працягваюцца пратэставыя акцыі нягледзячы на затрыманні студэнтаў.
юл