Беларускія жанчыны пачалі выходзіць на маршы па суботах пасля таго, як месяц таму супрацоўнікі АМАП пачалі жорстка арыштоўваць і збіваць мужчын у пастарунках і СІЗА.
Рэдактарка парталу "Беларусь 2020" Вераніка Лапуцька сказала Польскаму радыё, што беларускія жанчыны выйшлі на акцыі пратэсту пасля першых дэманстрацыяў, якія завяршыліся жорсткім гвалтам міліцыі:
- Жанчын раззлавалі заявы ўладаў і Лукашэнкі, які сказаў, што Канстытуцыя не напісаная для жанчын. Святлана Ціханоўская змагла кансалідаваць жанчын і паказаць, што жаночае лідарства магчымае. Ну і па-трэцяе – гэта той неверагодны гвалт, з якім сутыкнулася беларускае грамадства.
Жанчыны сталі гераінямі прэзідэнцкіх выбараў. Нават сярод беларускіх спартоўцаў жанчыны найгучней заклікаюць да дэмакратычных змен. Сённяшні Жаночы марш таксама пройдзе з патрабаваннем спыніць гвалт і правесці расследаванні катаванняў, вызваліць палітычных вязняў і зладзіць чэсныя выбары без Лукашэнкі.
юл