Марш пачаўся а 15 гадзіне на плошчы Свабоды ў Мінску. Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын. Аднак, сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць і разганяць удзельніц.
Нягледзячы на затрыманні, жанчыны не пераставалі ісці вуліцамі горада. Паводле падлікаў парталу TUT.by, у жаночым маршы прымала ўдзел больш за 10 тысяч чалавек.
Праваабарончы сайт «Вясна» збірае інфармацыю пра затрыманых падчас Жаночага маршу. Пакуль у спісе больш за 40 чалавек. Ён, аднак, няпоўны. Мяркуецца, што затрыманняў было значна больш.
ав
Затрыманні падчас Маршу жанчын 12 верасня ў Мінску
Марш жанчын, 29 жніўня, Мінск
Жанчыны спрабавалі заблакаваць міліцэйскую машыну з затрыманымі жанчынамі падчас мірнай жаночай акцыі салідарнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Мінску, 12 верасня
Жанчыны спрабавалі заблакаваць міліцэйскую машыну з затрыманымі жанчынамі падчас мірнай жаночай акцыі салідарнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Мінску, 12 верасня