Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У 14 гадзін пачынаецца Марш герояў

13.09.2020 06:40
Ужо традыцыйна ў нядзелю праходзяць масавыя мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, насілля і гвалту.
, 13  2020
Мінск, 13 верасня 2020 годуСацыяльныя сеткі

 14 гадзіну, літаральна праз паўгадзіны, запланаваны пачатак Маршу герояў. Больш за месяц традыцыйна ў нядзелю праходзяць масавыя мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, насілля і гвалту. На іх гучаць патрабаванні вызвалення зняволеных і адстаўкі Лукашэнкі.

Сённяшняя акцыя будзе праходзіць пад назвай Марш герояў.

Без грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку шматтысячных маршаў, нельга сабе ўявіць магчымы поспех – гаворыць лідар апазіцыйнай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

-Таму што гэта не толькі пратэст і дэманстрацыя пратэсту для саміх пратэстоўцаў. Гэта таксама ўздзеянне на ўладу, на чыноўнікаў, на ўсё грамадства. Людзі павінны бачыць, што нас шмат, што сапраўды больш за 80% грамадзян не падтрымліваюць дзейснай улады. Таксама вельмі важна, што гэтыя пратэсты нікім не каардынуюцца. Людзі выходзяць самі, па сваім уласным жаданні і ў гэтым ёсць надзея.

Сёння будуць гучаць традыцыйныя патрабаванні адстаўкі Лукашэнкі і вызвалення палітвязняў. 

ав