14 гадзіну, літаральна праз паўгадзіны, запланаваны пачатак Маршу герояў. Больш за месяц традыцыйна ў нядзелю праходзяць масавыя мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, насілля і гвалту. На іх гучаць патрабаванні вызвалення зняволеных і адстаўкі Лукашэнкі.
Сённяшняя акцыя будзе праходзіць пад назвай Марш герояў.
Без грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку шматтысячных маршаў, нельга сабе ўявіць магчымы поспех – гаворыць лідар апазіцыйнай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:
-Таму што гэта не толькі пратэст і дэманстрацыя пратэсту для саміх пратэстоўцаў. Гэта таксама ўздзеянне на ўладу, на чыноўнікаў, на ўсё грамадства. Людзі павінны бачыць, што нас шмат, што сапраўды больш за 80% грамадзян не падтрымліваюць дзейснай улады. Таксама вельмі важна, што гэтыя пратэсты нікім не каардынуюцца. Людзі выходзяць самі, па сваім уласным жаданні і ў гэтым ёсць надзея.
Сёння будуць гучаць традыцыйныя патрабаванні адстаўкі Лукашэнкі і вызвалення палітвязняў.
ав