Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жанчыну асудзілі за тое, што сарвала маску з міліцыянта ў цывільным

15.09.2020 08:39
Гродзенку Людмілу Таранюк асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту і 405 рублёў штрафу.
Адказ уладаў на мірныя пратэстыфота: PAP/EPA/STRINGER


Гродзенку Людмілу Таранюк асудзілі за тое, што яна сарвала маску з міліцыянта ў цывільным. Яе ўчынак абышоў увесь інтэрнэт.

У суботу побач з гандлёвым домам «Нёман» у Гродне адбывалася жаночая акцыя. Некалькі дзясяткаў дзяўчат і жанчын вадзілі карагоды, спявалі пратэставыя песні, скандавалі лозунгі.

Акцыю здымаў міліцыянер у цывільным. Людміла Таранюк наважылася і сцягнула з яго маску. Той хутка пачаў уцякаць, а ўслед яму крычалі «Ганьба».

Каля гадзіны ночы 13 верасня Людмілу Таранюк затрымалі дома і павезлі ў Ленінскі РАУС. У панядзелак 14 верасня яе асудзілі па двух артыкулах: за дробнае хуліганства і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Яна атрымала штраф 405 рублёў і адміністрацыйны арышт на 10 сутак.

Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель зазначыў, што падобнага прэцэдэнту ў Гродне яшчэ не было. «Міліцыянеры думаюць, што ім усё дазволена, але нідзе юрыдычна не абазначана, што за жарт жанчыну можна асудзіць на 10 сутак, нават калі яна зняла маску ў міліцыянера, які, дарэчы быў у цывільным».

Алесь ЗАВІНОЎСКІ