Справы Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна пасля доўгага суду аддалі на дапрацоўку. Пакаранне атрымалі таксама журналісты Белсату – Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі – ім прысудзілі 50 базавых велічыняў.
У Гомлі да 10 сутак арышту прысудзілі Марыне Дабрышэўскай. Маці журналісткі мае інваліднасць, ёй патрабуецца дапамога, а дачку за надуманае правапарушэнне адправілі на дзесяць сутак у ізалятар.
На 15 дзён у вязніцы застанецца спартовы журналіст і стваральнік парталу «Прэсбол» Сяргей Шчурко.
Арыштамі журналістам перашкаджаюць выконваць іх прафесійныя абавязкі, распавядае Вольга Хвоін з Беларускай асацыяцыі журналістаў.
- Гэта новая практыка ў супрацоўнікаў міліцыі. Паводле заканадаўства яны могуць трымаць 72 гадзіны без прадʼяўлення абвінавачання. Мы ўжо назіралі гэта на некалькіх прыкладах. Журналістаў затрымлівалі, прызначалі суды праз 2-3 дні. Потым суд іх штрафаваў або даваў па 3 сутак арышту. Гэта прэвентыўныя арышты журналістаў. Вельмі абуральная практыка.
У Пінску 10 сутак атрымаў журналіст выдання «Медыя Палессе» Яўген Мікалаевіч. Гэта другі выпадак пераследу менавіта гэтага карэспандэнта мясцовай міліцыяй.
юл