На так званай Плошчы Перамен у Мінску, якая знаходзіцца ў двары на вуліцы Чарвякова ў беларускай сталіцы ў 11 раз прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў знішчылі графіці з партрэтам гукарэжысёраў, што ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен» у Кіеўскім скверы напярэдадні выбараў.
Мясцовыя жыхары спрабавалі не дапусціць сілавікоў да муралу, аднак гэта не ўдалося. Адзін з іх, 40-гадовы Сцяпан Латыпаў быў затрыманы па крымінальнай справе, а ў яго доме правялі ператрус.
«Плошча Перамен» стала месцам, дзе амаль штовечар ладзяцца акцыі пратэсту. Кожны раз, калі выяву Ўладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава замалёўвалі, жыльцы аднаўлялі яе, што стала адным з сімвалаў пратэстаў.
юл