Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія прадпрыемствы ўсё глыбей залазяць у даўгі

16.09.2020 12:17
Чысты прыбытак арганізацый на 1 жніўня 2020 года на 63,9% меншs, чым за аналагічны леташні перыяд.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць стратных арганізацый у студзені-ліпені 2020 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2019-га павялічылася з 1.008 да 1.285 (на 27,5%), іх удзельная вага – з 14,9 да 19%, паведамляюць naviny.by.

Чысты прыбытак арганізацый на 1 жніўня 2020 года склаў 3 млрд 16,1 млн рублёў, што на 63,9% менш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Прыбытак да падаткаабкладання склаў 4 млрд 420 млн (на 56,2% менш).

Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 8,6% да 10 млрд 668,7 млн руб. Рэнтабельнасць продажаў і рэалізаванай прадукцыі склала 7,6% і 9,6% адпаведна (у студзені-ліпені 2019 году – 7,2% і 8,9%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў бягучых цэнах склала 139 млрд 678,1 млн рублёў, або на 2,7% больш, чым у студзені-ліпені 2019 года.

Пры гэтым сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырас на 1,8% да 111 млрд 679,6 млн руб.

ав