Беларуская Служба

Затрыманыя праваахоўнікамі «Партызаны Магілёва» - гэта, хутчэй за ўсё, касплэеры сілавікоў

16.09.2020 12:35
Падлеткі сваю дзейнасць публікавалі ў сацсетках - займаліся самаразвіццём.
здымак з затрымання "Партызанаў Магілёва"МУС Беларусі

Еўрарадыё правяло адмысловае расследаванне па факту затрыманых 13 верасня хлопцаў, якіх назвалі «Партызаны Магілёва». Выявілася, што гэтая група існуе з 2019 года і ейныя акцыі пачаліся даўно, незалежна ад пратэстаў. Удзельнікі групы - гэта маладыя хлопцы, якія захапляюцца сілавымі структурамі і ваеннай тэхнікай. Яны ладзяць супольныя сустрэчы для таго, каб практыкавацца і самаразвівацца – так вынікае з расследавання.

Група «Партызаны Магілёва» выразна была інспіраваная дзейнасцю «каманды 715» – падобнай суполкі, якая дзейнічае ў Калініградскай вобласці і свае трэніроўкі публікуе ў сацсетках. На іх канале ў YouTube больш за 600 тыс. падпісантаў. Хлопцы з Магілёва таксама не скрывалі сваёй дзейнасці. Фота і відэа з сустрэчаў у адным з лясоў пад Магілёвам выкладвалі ў TikTok i Instagram.

Выглядае на тое, што зараз яны сталі ахвярай палітычнага змагання ўнутры краіны – на чатырох з іх заведзена крымінальная справа.

Еўрарадыю/аев