Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская стварае свой санкцыйны спіс

17.09.2020 11:01
Спіс названы у гонар Аляксандра Тарайкоўскага - першай смяротнай ахвяры дзеянняў сілавікоў.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaPAP/Valdemar Doveiko

Святлана Ціханоўская працуе над санкцыйным «спісам Тарайкоўскага». У яго ўвойдуць чыноўнікі і сілавікі, якія збіваюць і катуюць пратэстоўцаў у Беларусі, піша «Пул первой».​

«Нам перадалі імёны і прозвішчы тых, хто катуе і б’е людзей. Таму мы рыхтуем асобны спіс чыноўнікаў і сілавікоў, якія ўдзельнічалі і працягваюць удзельнічаць у міліцэйскім свавольстве. Мы назвалі яго «спісам Тарайкоўскага«. Аляксандар Тарайкоўскі стаў першай ахвярай міліцэйскага гвалту. У санкцыйны спіс увойдуць асобы, датычныя да катаванняў, незаконных арыштаў і здзекаў з затрыманых. Для ідэнтыфікацыі вінаватых мы актыўна працуем з праваабаронцамі і праектам «Чорная кніга Беларусі«. Спіс будзе апублікаваны і будзе пастаянна пашырацца.

Я прапаную сілавікам спыніць гвалт і перайсці на бок беларускага народу. У адваротным выпадку вам не пазбегнуць справядлівага суду і пакарання», – піша тэлеграм-канал Ціханоўскай.

аев