Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.
«Ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі ажыццяўляецца ва ўзмоцненым варыянце памежнай службы і пагранічнага кантролю з прымяненнем тактычных рэзерваў. Усе меры прымаюцца з улікам наяўнага становішча на кожным канкрэтным кірунку», – паведаміў Антон Бычкоўскі.
Ён дадаў, што пункты пропуску ажыццяўляюць афармленне на ўезд і на выезд у межах прапускной здольнасці.
У Польшчы і Літве паведамілі, што пакуль пропуск транспарту ідзе ў ранейшым рэжыме.
Нагадаем, напярэдадні, 17 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь вымушана закрыць мяжу з Польшчай і Літвой. Мяжа з Украінай будзе ўзмоцнена.
- Мы вымушаны адвесці войскі з вуліц, палову арміі паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду – перш за ўсё з Літвой і Польшчай. Мы вымушаны ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай, – сказаў Лукашэнка.
Што мелася на ўвазе пад закрыццём межаў з Польшчай і Літвой, ці будзе гэта тычыцца ваеннага ўзмацнення, транзіту або абмежаванняў па ўезду і выезду – не канкрэтызавалася.
ав