21 верасня міністры замежных спраў краін-членаў Еўразвязу будуць абмяркоўваць пытанне аб санкцыях у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.
Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей прыгразіў, што адказ на санкцыі ЕЗ можа закрануць працу дыпламатаў і замежных СМІ ў Беларусі.
Міністр Макей сказаў, што калі будуць прынятыя нейкія санкцыйныя меры ў дачыненні да Беларусі, то і беларускай дзяржавай будуць прынятыя адпаведныя крокі. Гэта можа тычыцца і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі. Міністр таксама дадаў, што Беларусь можа таксама увесці і персанальныя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў розных Еўразвязаўскіх структур, а таксама прадстаўнікоў і асобных краінаў Еўразвязу. «Праект спісу ў нас таксама гатовы», – сказаў Макей.
Замежных журналістаў у Беларусі не так многа. На замежныя СМІ ў асноўным працуюць грамадзяне Беларусі. На самой справе гэта адзінкі з замежнымі пашпартамі.
З Мінска - карэспандэнт Польскага радыё – Уладзімір Пац.