Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пратэсты – гэта самаабарона для беларусаў

20.09.2020 19:01
У Беларусі не сціхаюць пратэстныя акцыі, у якіх бяруцб удзел тысячы беларусаў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

З пачатку пратэстаў 9 жніўня ў Беларусі затрымана больш за 10 500 чалавек. Гэта найбольш маштабная паліцэйская аперацыя ва Ўсходняй Еўропе з 1940-х гадоў. За паўтара месяца ў Беларусі праз турмы па палітычных матывах прайшло больш за 0,11% насельніцтва.

Пратэсты – гэта палітычная самаабарона грамадства ў Беларусі, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Людзі катэгарычна супраць таго, каб Лукашэнка застаўся пры ўладзе. Яны разумеюць, што калі спыняць пратэсты – гэта прывядзе да пашырэння рэпрэсіяў. На дадзены момант пратэст – гэта самаабарона для грамадзянаў. Спіраль супрацьстаяння з уладай будзе даволі доўга працягвацца.

На акцыі пратэсту двух апошніх месяцаў у Мінску выходзіла прыкладна ў 6 разоў больш людзей, чым на самыя вялікія пратэсты ў ранейшыя гады. У рэгіёнах жа пратэстуе ў дзясяткі разоў больш людзей, чым у мінулыя гады. І ніколі раней пратэсты не трывалі так доўга.

юл