Рашэнне аб вывадзе бізнеса з Беларусі ўжо прынялі 45% усіх беларускіх стартапаў. Такія вынікі прынесла апытанне, якое ў пачатку кастрычніка праводзілася стартап-хабам Imaguru, перадае "Еўрарадыё", спасылаючыся на БелаПАН.
У апытанні прынялі ўдзел 208 заснавальнікаў і кіраўнікоў беларускіх стартап-кампаній. Агульная колькасць беларускіх стартапов ацэньваецца прыблізна ў 1 тысячу.
Палітычны крызіс, які перайшоў пасля выбараў у стадыю вулічнага супрацьстаяння, аказаў негатыўны ўплыў на дзейнасць большасці стартап-кампаній (71%). Стартапы адчулі зніжэнне эфектыўнасці працы персанала (80%). Таксама яны незадаволеныя тым, што немагчыма выконваць сваю працу праз блакаванне інтэрнэту ў краіне (33%) і затрыманні супрацоўнікаў (32%).
Негатыўныя наступствы крызіса для бізнеса выяўляюцца, на думку кіраўнікоў стартапаў, у непрацуючай заканадаўчай сістэме і адсутнасці прававой абароны (56%), гвалце і забойстве мірных грамадзян (56%), страце даверу да ўлады і палітычным крызісе (47%), крымінальных справах супраць супрацоўнікаў стартап-кампаній (напрыклад, справа PandaDoc) (47%). Таксама бізнесменаў бянтэжыць верагоднасць сітуацыі, пры якой невядомыя ў масках могуць уварвацца ў офіс, затрымаць супрацоўнікаў і канфіскаваць тэхніку без законных падстаў (45%).
Сярод асноўных прычын, што ўскладняюць венчурныя здзелкі, стартапы назвалі прававой дэфолт (62%) і нелегітымнасьць улады (55%).
Па розных крыніцах, за апошнія два месяцы ва Украіну і ў Польшчу ўжо пераехала каля 2 тысяч беларускіх айцішнікаў.
эж