Работнікі буйных заводаў на працягу дня паведамлялі, што сутыкаюцца з ціскам з боку кіраўніцтва з-за таго, што яны збіраюцца на тэрыторыі завода. «Прымушаюць пісаць тлумачальныя, пагражаюць пазбаўленнем прэмій і звальненнямі. Таксама блакуюць пропускі», – распавядаюць працаўнікі. Падобныя паведамленні tut.by атрымаў у тым ліку ад працаўнікоў МТЗ, МАЗ, МЗКЦ, «Інтэграла».
Тым часам Святлана Ціханоўская выказалася ў падтрымку працаўнікоў заводаў:
-Мы ведаем, што супрацоўнікі заводаў і прадпрыемстваў адмаўляюцца здаваць і прымаць змены, яны супрацьстаяць сілавікам і рэпрэсіўным распараджэнням кіраўніцтва і падаюць усё новыя заявы аб далучэнні да стачкі. На работнікаў «Гродна Азота», МАЗ, МЗКЦ, МЭТЗ і іншых заводаў аказваецца каласальны ціск – і ім патрэбна наша каласальная падтрымка. Здымайце відэа і рабіце фота ў падтрымку, цэхамі або брыгадамі, і дасылайце ў боты або чаты заводаў. Публікуйце ў сваіх сацсетках, выходзьце на акцыі, кажаце пра гэта іншым.
На МЗКЦ звольнілі інжынера Аляксандра Лаўрыновіча, аднаго з лідараў страйкаму прадпрыемства.
ав