Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч на свабодзе

28.10.2020 13:49
З нагоды затрымання прафесара Краўцэвіча навукоўцы прынялі адмысловую заяву.
Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч Алесь Завіноўскі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч выйшаў на свабоду. 

Яго асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і аштрафавалі на 465 рублёў. Да ўсяго ён трое сутак праседзеў у ізалятары. У сувязі з затрыманнем прафесара Краўцэвіча навукоўцы прынялі адмысловую заяву.

Ужо ў панядзелак пасля затрымання доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча з’явілася адмысловая заява навукоўцаў Беларускага гістарычнага таварыства.

У ёй падкрэслівалася аб Канстытуцыйных правах грамадзян Беларусі на мірныя пратэсты, гаварылася аб навуковых дасягненнях гісторыка Краўцэвіча і было выстаўлена патрабаванне неадкладнага вызвалення яго ды іншых незаконна затрыманых 25 кастрычніка грамадзян Беларусі.

Пад заявай, падпісаліся 125 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Ізраіля і Канады.
Улады на гэта адрэагавалі тым, што гісторык прасядзеў трое сутак у камеры і быў асуджаны на 10 базавых велічынь.

Аднак з-за кратаў прафесар выйшаў не падаўленым. У судзе не адвяргаў свайго ўдзелу, але вінаватым сябе не прызнаў.

«Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь, і абавязаны выступаць супраць няправільнай улады. Выступіў з пратэстам супраць нячэсных выбараў і супраць гвалту на нашых вуліцах», - сказаў навуковец. 

Прафесар Краўцэвіч выкладае ў Варшаўскім універсітэце.

Алесь Завіноўскі, Гродна


Гісторыка прыйшлі сустракаць калегі і грамадскія актывісты Гісторыка прыйшлі сустракаць калегі і грамадскія актывісты