Беларуская Служба

У Беларусі працягваюцца забастоўкі

30.10.2020 11:45
 Кожнага дня да страйкаў далучаюцца новыя рабочыя.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by StockSnap from Pixabay

У Жлобіне пра далучэнне да забастоўкі заявілі рабочы Сяргей Анісімаў і металург Аляксей Аўдзееў з Беларускага металургічнага заводу.

- Я працаўнік БМЗ. Я не магу заставацца абыякавым да таго беззаконня ды несправядлівасці, якія пануюць у нашай краіне.

Сяргея Анісімава ўжо звольнілі. Нягледзячы на звальненні ды рэпрэсіі, агульнанацыянальная забастоўка працягваецца кажа старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

- Страйкі працягваюцца. Не сурʼёзна было чакаць, што яны будуць насіць масавы характар. Не было той гатовасці. На асобных прадпрыемствах былі сапраўдныя страйкі. Гэта Гроднаазот ды Мінскі электратэхнічны завод. Усе астатнія праводзілі больш бяспечныя для рабочых італьянскія формы забастоўкі.

юл