Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

31 кастрычніка пройдзе пад слоганам «напужаем дыктатуру»

31.10.2020 08:04
Субота ўжо традыцыйнага дзень жаночага маршу на пратэстах у Беларусі.
Аўдыё
  • 31 кастрычніка ён пройдзе пад слоганам “напужаем дыктатуру”
Ілюстрвцыйны здымакpixabay.com/alexramos10

Беларускі пратэст працягваецца, а дзеянні ўлады ўсё больш выглядаюць абсурднымі: то зачыняць мяжу, то адчыняць, то пагражаюць пратэстоўцам, то збіраюцца весці нацыянальны дыялог. Суботняя акцыя ў стылі Хэлоуін у такім кантэксце выглядае вельмі натуральна. Расказвае наш карэспандэнт

Субота ўжо традыцыйнага дзень жаночага маршу на пратэстах у Беларусі. 31 кастрычніка ён пройдзе пад слоганам «напужаем дыктатуру». Кажуць, удзельніцы шэсця надзенуць нейкія страшныя маскі, ад якіх нават нячыстай сіле можа быць млосна. У Беларусі свой Хэлоуін, толькі вось жанчыны апрануць жудасныя касцюмы і маскі, каб зусім іншага чорта напужаць.

Тое, што адбываецца зараз у Беларусі, вельмі падобна на жахлівую камедыю. Людзям павінна быць страшна, а яны смяюцца. У Жодзіне прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь 75 гадовай Іраідзе Міско за фота з салодкім пачастункам пасцілой, у якой белыя слаі чаргаваліся з чырвоным. Па ўсёй краіне звальняюць выкладчыкаў і адлічваюць з ВНУ студэнтаў. І нават пагражаюць зрабіць нядзейснымі (!) дыпломы замежных вучэльняў. Ну ці не смешна?

А ў нядзелю чакаецца чарговы, ужо 12 марш пратэсту, і пасля ўсплёску гвалту з-за нацыянальнага страйку, можна не сумнявацца, што ён будзе масавым.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё Анатоль Шырвель, Мінск.