Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Студэнт юрфака адмовіўся ад алімпіяды па палітычных прычынах

15.12.2020 18:04
«Адкрыўшы заданні да алімпіяды, я ўсвядоміў, што мой сябар цяпер знаходзіцца ў СІЗА, людзей забіваюць і катуюць, а права ў краіне не працуе».
Нацыянальныя колеры Беларусіфота: Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Студэнт юрыдычнага факультэта БДУ Уладзіслаў Гален адмовіўся ад удзелу ў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе па палітычных прычынах.

Малады чалавек не бачыць сэнсу ўдзельнічаць у спаборніцтвах па сваёй дысцыпліне і называе «сюрам» апошнія падзеі ў Беларусі. Асноўны матыў адмовы, паводле тэлеграм-каналу «Юрфак за правду», – катаванні людзей і арышт сябра, паведамляе Радыё «Свабода».

«Адкрыўшы заданні да алімпіяды, я ўсвядоміў, што мой сябар цяпер знаходзіцца ў СІЗА, людзей забіваюць і катуюць, а права ў краіне не працуе», сказаў Гален.

вс