Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адбылося ўручэнне прадстаўнікам Каардынацыйнай рады прэміі Еўрапарламента

16.12.2020 12:43
Узнагарода Еўрапейскага парламента ўручаецца за заслугі ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Беларуская дэмакратычная апазіцыя атрымала прэмію імя Андрэя Сахарава. Гэта ўзнагарода Еўрапейскага парламента, якая ўручаецца за заслугі ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.

Узнагароду атрымалі прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, якая прадстаўляе апазіцыю.

Прэмія павінна падтрымаць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі. "У апошнія месяцы вы паказалі ўсяму свету, што значыць не здавацца. Вы абаранілі свае правы і не перасталі змагацца, нягледзячы на ​​боль, пакуты і страх. Мы выказваем Вам сваю пашану і гонар за ваш супраціў", - сказаў старшыня Еўрапарламента Дэвід Сасолі.

Упершыню Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію Сахарава ў 1988 годзе. Тады яе атрымалі разам Нэльсан Мандэла і Анатоль Марчанка. Што тычыцца прадстаўнікоў Беларусі, у 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а праз два гады лаўрэатам прэміі Сахарава стаў адзін з лідэраў апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

Узнагарода была названа ў гонар Андрэя Сахарава, стваральніка савецкай вадароднай бомбы, які пазней прыняў удзел у прадухіленні разбуральных наступстваў свайго адкрыцця і змагаўся за правы чалавека ў СССР.

Бэата Пламэцка/нг