16 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску агучылі прысуд у дачыненні да 27-гадовага мастака Уладзіслава Макавецкага. Ён прызнаны вінаватым у гвалце і пагрозе ўжывання гвалту да супрацоўніка МУС.
Інцыдэнт адбыўся падчас шэсця 6 верасня. Макавецкі нібыта меў намер нанесці ўдары нагамі і рукамі міліцыянту. Мастака пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады. Уладзіслаў Макавецкі не прызнаў віну.
Сведкі сцвярджаюць, што хлопец кінуўся па дапамогу чалавеку, якога збівалі міліцыянты і гэта натуральная рэакцыя нармальнага грамадзяніна.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск