Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Выбаршчыкі патрабуюць сваіх прадстаўнікоў на Усебеларускім народным сходзе

16.12.2020 17:12
Група гродзенцаў праз свайго дэпутата ў парламенце імкнецца дамагчыся, каб на Усебеларускі народны сход патрапілі грамадскія актывісты.
Białoruś mapa
Białoruś mapaPixabay

Зараз вядзецца збор подпісаў пад зваротам у якім выбаршчыкі 51-й выбарчай акругі ў Гродне патрабуюць, каб іх дэпутат Лілія Кір'як агучыла прапановы па правядзенню сходу.

Яны хочуць, каб у СМІ былі апублікаваныя дадзеныя аб колькасці ўдзельнікаў сходу, ад якіх устаноў і прадпрыемстваў тыя вылучаны.

Іх цікавіць колькасць бюджэтных сродкаў якая будзе выдзелена на правядзенне сходу і за кошт якіх крыніц.

А таксама выступаюць з прапановай аб уключэнні ў склад дэлегатаў на Усебеларускі народны сход у тым ліку грамадскіх актывістаў і прапаноўваюць спосаб іх вылучэння.

Пазіцыю выбаршчыкаў тлумачыць юрыст Дзмітрый Салаш, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу.

«Мы разумеем, што сход не канстытуцыйны орган. І нават хутчэй за ўсё ніхто нас туды  не пусціць. Але мы збіраліся туды і хацелі заявіць сваю пазіцыю. Каб потым не казалі,  маўляў, мы прапаноўвалі, а вы не хацелі ўдзельнічаць. А вось, калі ласка, мы хацелі».

Алесь ЗАВІНОЎСКІ