Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Слонімскія актывісты пабылі на сходзе па абмеркаванню зменаў у Канстытуцыю

17.12.2020 15:37
На сустрэчу ў межах абмервання зменаў у Канстытуцыю актывістаў запрасілі на сход у Слонімскі райвыканкам.
Аўдыё
  • Слонімскія актывісты пабылі сходзе па абмеркаванню зменаў у Канстытуцыю
Чыгуначны вакзал у Слонімеscreen/YouTube

Слонімскія актывісты, якія працяглы час дамагаліся сустрэчы з кіраўніцтвам райвыканкама і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў атрымалі магчымасць выказаць свае патрабаванні ўладам, але адказу на іх не атрымалі.

На сустрэчу ў межах абмервання зменаў у Канстытуцыю актывістаў запрасілі на сход у Слонімскі райвыканкам. Кожны з іх меў магчымасць выказацца.

У сваіх выступах актывісты звярталі ўвагу на тое, што зараз немагчыма ўносіць змены ў Канстытуцыю пакуль не будзе спынены гвалт над мірнымі пратэстоўцамі, пакуль не вызваляць палітвязняў і не адбудуцца выбары прэзідэнта.

Прадстаўнікі ўлады, паводле актывістаў, слухалі гэтыя выступы, але ніяк на іх не рэагавалі і не адказвалі.

Тым часам, старшыня райвыканкама распавёў пра эканамічную сітуацыю ў раёне і пра планы ўладаў аб тым як яе палепшыць.

У зале, паводле актывістаў, знаходзілася больш 30 чалавек, але пераважная большасць не прадставілі ніякіх прапаноў па зменах у Канстытуцыю.

Паводле Алеся Масюка, сябры грамадскага аб’яднання «Мінолс», у яго склалася ўражанне, што мерапрыемства было праведзена для галачкі.

«Ды і што яны маглі адказаць на нашыя пытанні і прапановы? Яны проста выконваюць загады зверху і самі нічога не вырашаюць».

Алесь Завіноўскі, Гродна