У судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Марыне Палікарпавай. Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову – хатняй «хіміі». Яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да жанчын-амапавак – арт. 364 Крымінальнага кодэксу, паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Справа датычыла падзей 9 жніўня. Тады фармацэўта Марыну Палікарпаву затрымалі і збілі дзве прадстаўніцы АМАП – Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.
Але крымінальную справу пачалі менавіта на пацярпелую Палікарпаву. Калі Марыну Палікарпаву душылі амапаўкі, яна інстынктыўна ўкусіла за руку адну з супрацоўніц міліцыі.
вс