Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МУС Беларусі і Расгвардыя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

18.12.2020 10:51
У канцы жніўня Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія на просьбу Лукашэнкі сфармавала рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі лукашэнкаўскаму рэжыму.
Сцягі Беларусі і РасііFreshStock/Shutterstock.com

МУС Беларусі і Расгвардыя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
У дакуменце гаворыцца, што сілавыя структуры плануюць супрацоўнічаць, у прыватнасці, у галіне аховы грамадскага парадку, важных дзяржаб'ектаў і спецыяльных грузаў, маёмасці фізічных і юрыдычных асоб, забеспячэння мерапрыемстваў сілавой падтрымкі па супрацьдзеянні злачыннасці і г.д.

Пагадненне ўступае ў сілу з даты яго падпісання.

У канцы жніўня Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія на просьбу Лукашэнкі сфармавала рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі лукашэнкаўскаму рэжыму.

вс