Найдалей у абмежаваннях пайшло кіраўніцтва МАЗ-у, дзе завадскія ідэолагі змушаюць рабочых падпісваць дакумент, у якім забараняецца нават апранацца па жаданню, перапісвацца ў камунікатарах. Дазволена толькі моўчкі працаваць.
У сваім жаданні задушыць пратэсты рабочых кіраўніцтва заводаў даходзіць да абсурду, кажа Сяргей Антусевіч з Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў.
- Дайшлі да абсурду. Абсурд тое, што людзі не могуць выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, у тым ліку апранацца, каб гэта падкрэсліць. Цяпер у Беларусі забароненыя два колеры: белы ды чырвоны. Я думаю, што мы яшчэ шмат пабачым абсурдных рэчаў.
Узамен за маўчанне, дырэкцыя МАЗ-у прапануе працоўным ручнікі, канцэрт Саладухі на заводзе.
юл