Журы конкурсу Нацыянальнай рады радыёфаніі ды тэлевізіі Польшчы прызнала гран пры за рэпартаж «Песні абуджэння» журналістаў Радыё «Беласток» Аліцыі Петручук ды Зміцера Косціна, якія распавёў пра нечаканую рэвалюцыю ў Беларусі пасля 26 год кіравання аўтакрата Аляксандра Лукашэнкі. У Польшчы беларуская тэма выклікае вялікую зацікаўленасць, кажа лаўрэат узнагароды Зміцер Косцін.
- Тое, што гэтая тэма, гэты рэпартаж быў заўважаны, паказвае агульную сітуацыю, якая цяпер пануе ў Польшчы. Гэта вялікі ўзрост цікавасці да Беларусі. У Польшчы раптам заўважылі, што на Ўсходзе ёсць такі сусед, такі суседні народ. Многія стэрэатыпы, якія існавалі ў адносінах да Беларусі і беларусаў, звязаныя з 26 гадамі кіравання Лукашэнкі, дзякуючы высілкам тысяч ды мільёнаў беларусаў, проста цяпер гэтыя стэрэатыпы знішчаюцца.
Беларусь стала адкрыццём 2020-га года для Польшчы і палякаў.
юл