Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская ад імя беларускага народа атрымала літоўскую «Прэмію Свабоды»

13.01.2021 12:11
Грашовую частку прэміі Святлана Ціханоўская перадасць сем'ям загінулых мірных пратэстоўцаў у Беларусі.
.    , , 13  2020
С. Ціханоўская ў літоўскім Сейме, Вільня, 13 студзеня 2020 года Фота: Seimo kanceliarijos nuotr. (aut. Olga Posaškova)

У сераду, 13 студзеня ў літоўскім Сейме падчас адзначэння 30 гадавіны трагічных падзеяў, якія адбыліся каля віленскага тэлецэнтра ў 1991 годзе, Святлана Ціханоўская ад імя беларускага народа атрымала прэмію Свабоды. У Літве адзначаецца дзень абаронцаў свабоды.



Выступаючы ў літоўскім Сейме, сярод іншага, Ціханоўская сказала:

- Чаму адважныя літоўцы 30 гадоў таму ахвяравалі сваім жыццём? І чаму цяпер мільёны беларусаў рызыкуюць жыццём? Прычына простая. Яны адважыліся ісці да свабоды. Рэжым думае, што, руйнуючы нас сваёй машынай рэпрэсій, яны могуць сцерці наш дух свабоды і нашу годнасць. Гэтага не адбылося ў Літве і не адбудзецца ў Беларусі. Дарогі назад няма.

Грашовую частку літоўскай прэміі ў памеры 5 тысяч еўра Святлана Ціханоўская перадасць сем'ям загінулых мірных пратэстоўцаў у Беларусі.

Адметна, што падчас жалобных урачыстасцяў у Літоўскім Сейме беларуская оперная дзіва Маргарыта Леўчык разам з літоўскім вакалістам Ліудасам Мікалаўскасам выканалі «Пагоню» М. Багдановіча.

эж