Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: прызнанне праўды, правядзенне эксгумацыі і прымірэнне

20.07.2026 14:50
Гэта ўмовы добрасуседскіх адносінаў з Украінай, лічыць віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
B-      -
Bіцэ-прэм'ер і міністра нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-КамышPAP/Art Service

Гэта крок у правільным кірунку, менавіта так віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) ацэньвае заяву ўкраінскага боку адносна Валынскай разні.
Нагадаем, кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Аляксандр Алфёраў запэўніў, што дазвол на далейшыя эксгумацыі польскіх ахвяраў будзе выдадзены неадкладна.

Уладзіслаў Косіняк-Камыш падкрэсліў, што ўшанаванне памяці ахвяр Валынскай разні зʼяўляецца адной з умоў паляпшэння польска-ўкраінскіх адносін.

— Для аднаўлення і прымірэння неабходна выканаць тры рэчы. Па-першае, прызнанне праўды пра падзеі на Валыні ў 1943 годзе. Па-другое, ушанаванне памяці і правядзенне эксгумацый. І гэта ўжо рэалізуецца. Павінна быць больш эксгумацый, і гэтыя дазволы павінны быць выдадзены неадкладна. Па-трэцяе, прымірэнне. Гэта можа і не прарыўная дэкларацыя (заява ўкраінскага боку – рэд.), але яна ўяўляе сабой змену ў параўнанні з тым, што мы назіралі цягам апошніх тыдняў, — заявіў міністр нацыянальнай абароны.

Нагадаем, пасля нарады, прысвечанай палітыцы Украіны ў дачыненні да Польшчы, Уладзімір Зяленскі абвясціў аб адкрыцці ўсіх архіваў, якія тычацца «трагічных падзей на Валыні ў XX стагоддзі».

Прэзідэнт Украіны таксама абвясціў аб выдачы далейшых дазволаў на пошукава-эксгумацыйныя работы і супрацоўніцтве з польскім бокам у правядзенні такіх работ. Чакаецца, што Украінскі інстытут нацыянальнай памяці неўзабаве прадставіць канкрэтныя прапановы на гэты конт.

IAR/аз