Праз некалькі тыдняў у Варшаве плануецца адкрыць дом для ўцекачоў з Беларусі. Сродкі на дадзеную ініцыятыву збірае Фундацыя Humanosh, якая здаўна аказвае дапамогу бежанцам у Польшчы. Фундацыя намерана адкрыць так званы Мірны дом на 15-20 чалавек. 17 лютага адбудзецца дабрачынны аўкцыён каштоўных прадметаў і твораў мастацтва. Заробленыя грошы будуць прызначаныя на арэнду памяшкання для беларускіх уцекачоў у Варшаве.
Аўкцыён адбудзецца ў Piękna Gallery у рэжыме онлайн, а на ім можна будзе набыць розныя каштоўныя для калекцыянераў прадметы, – распавяла нам адна з заснавальніц фундацыі Humanosh Катажына Скопец.
- Ёсць працы як беларускіх, так і польскіх мастакоў, а таксама іншыя рэчы. Ёсць, напрыклад, баксёрскія пальчаткі Майка Тайсана ды нашых чэмпіёнаў бокса з іх аўтографамі, ёсць тэнісная ракета Войцеха Фібака.
Па словах Катажыны Скопец, у бліжэйшую суботу будзе падпісана дамова на арэнду дома ў Варшаве, дзе змогуць затрымлівацца беларусы, якім прыйшлося пакінуць Радзіму.
нг