Беларуская Служба

У Гродне судзяць за малюнкі

12.02.2021 10:38
У Гродзенскім раённым судзе два дні запар разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да двух скідзельцаў - Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.
Аўдыё
  • У Гродне судзяць за малюнкі
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

 Іх вінавацяць у апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці.

Мастак па адукацыі Крысціна Палтавец у снежні мінулага года ў розных месцах Скідзеля, а таксама на аўтобусных прыпынках у раёне пакідала малюнкі на сценах. Яна выязджала ўначы на ровары і малявала буслоў, дзяўчын з бчб-сцягамі, Пагоню, партрэты Рамана Бандарэнкі. Час ад часу яе падвозіў уначы Андрэй Апанасовіч на ўласнай машыне. Двум абвінавачаным налічылі 596 рублёў стратаў, якія яны да суда выплацілі.

У першы дзень працэсу прайшло апытанне абвінавачаных, яны не адмаўлялі таго, што рабілі. У другі дзень выступалі сведкі, але паколькі ўсіх не апыталі працэс перанесены на 17 лютага.

Палтавец кажа, што першы раз у судзе і здзіўляецца таму, што там адбываецца: -У любым выпадку, што б не было, я да ўсяго гатова. Нават, калі будзе арышт, то максімум 3 месяцы – гэта не так шмат. А калі дадуць штраф, то змагу выплаціць.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ