Беларуская Служба

У Маскве затрымалі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі

19.02.2021 16:36
На радзіме затрыманым пагражае зняволенне.
Затрыманне ў Маскве беларуса расійскімі сілавікамі Крыніца: http://brest.mvd.gov.by/

У Маскве расійскія сілавікі затрымалі ўдзельнікаў пратэстаў у жніўні 2020-га ў Беларусі, ім пагражае экстрадыцыя, паведамляе “Еўрардыё”, спасылаючыся на прэс-службу МУС Беларусі. Гэта — жыхары Брэста ва ўзросце 21 і 27 гадоў. З мінулага года яны былі ў міждзяржаўным вышуку. Расіяне затрымалі беларусаў па інфармацыі брэсцкага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ.

На радзіме затрыманым пагражае зняволенне. Малодшы з іх 10 жніўня 2020-га ўзводзіў барыкады ў Брэсце, старэйшы 9 жніўня аказаў супраціўленне міліцыі падчас сутычак у абласным цэнтры.

Сёлета ў Маскве былі затрыманыя неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Аляксей Кудзін і майстар спорту па кікбоксінгу Яўген Шабалюк. Таксама за ўдзел у мірных пратэстах у Беларусі. Ім пагражае экстрадыцыя.

эж