Беларуская Служба

Краіны Балтыі ўвялі чарговыя санкцыі супраць памагатых Лукашэнкі

25.03.2021 13:10
5 сакавіка будзе абнародаваны «чорны спіс», у які ўвайшлі яшчэ 118 прыхільнікаў рэжыму. 
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з Гітанасам Наўседам Крыніца: lrp.lt

Літва, Латвія і Эстонія распрацавалі новы пакет нацыянальных і рэгіянальных санкцый супраць беларускага рэжыму. 25 сакавіка будзе абнародаваны «чорны спіс», у які ўвайшлі яшчэ 118 прыхільнікаў рэжыму. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Літвы па выніках сустрэчы Гітанаса Наўседы са Святланай Ціханоўскай.

У гонар беларускага Дня Волі Наўседа быў са значком, дзе спалучаныя колеры літоўскага дзяржаўнага сцяга і беларускага бел-чырвона-белага.

Падчас сустрэчы Наўседа і Ціханоўская абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, планы Каардынацыйнай Рады і ўвядзенне новых санкцый супраць беларускага рэжыму.

Наўседа запэўніў, што Літва разам з краінамі Еўрапейскага Звязу працягне працу па вызваленні палітвязняў, спыненні рэпрэсій і правядзенні дэмакратычных выбараў. Санкцыі скіраваныя найперш на вызваленне палітычных зняволеных.

Нагадаем, пасля жнівеньскіх выбараў 2020 года Еўразвяз увёў тры пакеты санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і прапагандыстаў. Акрамя таго, краіны Балтыі ўвялі нацыянальныя «чорныя спісы», значна шырэйшыя за адпаведныя спісы ЕЗ.

euroradio/эж