Беларуская Служба

Павел Латушка заявіў пра намер стварыць палітычную партыю

08.04.2021 11:50
Яго меркаваннем, важна прыступіць да стварэння партыі яшчэ цяпер, перад зыходам Лукашэнкі.
Павел Латушкафота: Уладзімір Пац/Польскае радыё

Былы дыпламат, палітык Павел Латушка заявіў пра намер стварыць новую палітычную партыю. На ягоную думку, парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка – гэта найлепшы спосаб прадухіліць паўтарэнне дыктатуры ў будучыні. Ініцыятыва заснавання палітычнай групоўкі – гэта таксама інструмент націску на рэжым цяпер, паколькі ён паказвае абсалютную веру ў перамогу, – адзначыў Латушка.

Яго меркаваннем, важна прыступіць да стварэння партыі яшчэ цяпер, перад зыходам Лукашэнкі, каб мець магчымасць своечасова адрэагаваць на палітычны вакуум, які паўстане пасля гэтай падзеі. У цяперашніх рэаліях наўрад ці ўдасца зарэгістраваць групоўку ў Беларусі, але неабходна падрыхтавацца да таго, каб зрабіць гэта, як толькі паявяцца адпаведныя палітычныя і прававыя ўмовы.

Ці стварэнне партыі азначае ліквідацыю Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення? Па словах Паўла Латушкі, так не станецца, паколькі партыя – гэта інструмент для будучага этапу. НАУ працягне факусавацца на ціску на рэжым, каб прымусіць яго выканаць умовы беларускага грамадства і пачаць перамовы. У сваю чаргу партыя зоймецца будаўніцтвам Новай Беларусі ў рамках шматпартыйнай сістэмы.

нг