Як кажа палітык, яна не плануе ствараць палітычную партыю, аднак вітае ініцыятывы Паўла Латушкі і Віктара Бабарыкі. Такое меркаванне палітык выказала 9 красавіка, адказваючы на пытанні карыстальнікаў у жывым эфіры. Таксама Святлана Ціханоўская не плануе балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах:
– Такой думкі не ўзнікала, у першую чаргу таму, што я абяцала людзям, што яны мне даюць мандат на правядзенне новых сумленных выбараў. Але, атрымаўшы ўвесь гэты досвед, я ўпэўненая, што змагу быць карысная беларусам, і я буду побач з беларусамі.
Каб прыносіць карысць Беларусі, не абавязкова быць прэзідэнтам, лічыць Ціханоўская.
nn.by/эж