Беларуская Служба

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным

16.04.2021 13:36
Гэта адзін з вынікаў прыезду ў Мінск прэм'ер-міністра Расіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ALEXANDER ASTAFYEV / SPUTNIK / Dostawca: PAP/EPA.

Апроч таго бакі анансавалі ўніфікацыю падатковых сістэм.

16 красавіка ў беларускай сталіцы прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.

На сустрэчы Лукашэнка заявіў, што расійскі прэм'ер прыехаў па даручэнні прэзідэнта, каб разгледзець «адну з найважнейшых праблем».

- Наша з вамі сённяшняя сустрэча і вашыя працоўныя перамовы ва ўрадзе Беларусі абумоўлены прапановай Уладзіміра Пуціна ў Сочы, калі мы сустракаліся і абмяркоўвалі шэраг праблем.

Ідзецца пра тое, як можна інтэграваць падатковыя сістэмы Беларусі ды Расіі на карысць Саюзнай дзяржавы. Пра гэта казаў расійскі прэм'ер, перадаючы «самыя цёплыя пажаданні ад Уладзіміра Пуціна».

У сваю чаргу Лукашэнка неаднаразова распавядаў пра свае далейшыя планы: правесці Форум рэгіёнаў у Падмаскоўі, потым саюзны Саўмін ды Вышэйшы Дзяржаўны савет – на восень.

юл