Беларуская Служба

ФСБ пацвердзіў словы Лукашэнкі пра замах на яго

18.04.2021 08:59
Арганізатарамі «замаху» былі затрыманыя Юры Зянковіч і Аляксандр Фядута.
Затрыманне Аляксандра ФядутуКадр з фільму на АНТ

Затрыманых Аляксандра Фядуту, Рыгора Кастусёва, Юрыя Зянковіча і яшчэ чатырох- Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Дзмітрый Шчыгельскі, Ігар Макар -  чалавек абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на Лукашэнку і яго сыноў. Пра гэта заявіў сам Лукашэнка. Ён сказаў, што замах рыхтаваўся ў супрацы з амерыканцамі. Доказамі з’яўляецца запісаная зум-канферэнцыя «падазраваных», якую ў суботу паказалі на БТ.

Агенцтва ТАСС, ФСБ Расіі затрымала двух чалавек, якія рыхтавалі ваенны пераварот у Беларусі і ліквідацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў суботу паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ.

«Федэральнай службай бяспекі РФ сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (РБ) у выніку праведзенай спецаперацыі спынена супрацьпраўная дзейнасць Зянковіча Юрыя Леанідавіча, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Рэспублікі Беларусь, і грамадзяніна РБ Фядуты Аляксандра Іосіфавіча, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару «каляровых рэвалюцый» з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі», – падкрэслілі ў ЦГС.

У ФСБ адзначылі, што «па папераджальнай інфармацыі, атрыманай ад беларускіх партнёраў, у прыватных чатах аднаго з інтэрнэт-мэсэнджэраў ідэолагі беларускай радыкальнай апазіцыі Зянковіч і Фядута арганізавалі абмеркаванне плана ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і вырашылі правесці ў Маскве асабістую сустрэчу з выкарыстаннем даступных ім мер канспірацыі з апазіцыйна настроенымі генераламі ВС рэспублікі».

Як адзначылі ў ЦГС, па прыбыцці Зянковіча ў Маскву пасля праведзеных кансультацый у ЗША і Польшчы прызначаная сустрэча адбылася ў асобным кабінеце аднаго са сталічных рэстаранаў. «Падчас сустрэчы змоўшчыкі заявілі «беларускім генералам», што для паспяховай рэалізацыі іх задумы неабходна фізычная ліквідацыя практычна ўсёй верхавіны кіраўніцтва рэспублікі. Яны падрабязна выклалі план ваеннага перавароту, у прыватнасці захоп радыё і тэлецэнтраў для трансляцыі іх зварота да народа, блакаваньне ў сталіцы рэспублікі лаяльных дзеючай улады падраздзяленняў унутраных войскаў і АМАПа. Рыхтавалася поўнае адключэнне энергасістэмы Беларусі для цяжкасці дзеянняў сілавых і праваахоўных структур. Меркавалася, што актыўную фазу пачнуць нейкія ўзброеныя фармаванні («партызаны»), якія знаходзяцца на г. зв. схаваных базах», – паведамілі ў ФСБ.

ав