Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» заклікае ўлады Беларусі вызваліць 17-гадовага Мікіту Залатарова, якога несправядліва асудзілі да 5 гадоў калоніі.
Праваабаронцы «Amnesty International» адзначаюць, што 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі 22 лютага года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі. Юнака судзілі за тое, што ён нібыта кінуў кактэйль Молатава пад ногі двум амапаўцам, і за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Апеляцыю ў справе Мікіты разгледзяць 23 красавіка.
«Amnesty International» адзначае, што пасля затрымання няпоўнагадовага хлопца катавалі, выкарыстоўвалі электрашокер. Міліцыянты ладзілі допыты без адваката або дарослага законнага прадстаўніка падлетка. У папярэднім зняволенні Мікіту трымалі больш за шэсць месяцаў, а цяпер ён у адзіночнай камеры: гэта парушэнне стандартаў у галіне правоў чалавека, якія датычаць абыходжання з дзецьмі, што ўтрымліваюцца пад вартай. Да ўсяго гэтага Мікіта Залатароў пакутуе на эпілепсію.
«Amnesty International» заклікае ўлады Беларусі вызваліць Мікіту неадкладна, не чакаючы разгляду апеляцыі ў ягонай справе.
яс/Белсат