Рэжым Лукашэнкі забараніў да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі тавары кампаній «LIQUI MOLY», «ŠKODA AUTO» і «BEIERSDORF». Пастанова абгрунтоўваецца нібыта «недружалюбнымі дзеяннямі ў дачыненні да беларускага народа».
У дакуменце гаворыцца, што забарона будзе дзейнічаць на працягу паўгода.
Раней згаданыя вядомыя брэнды адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, правядзенне якога планавалася ў Мінску і Латвіі, з-за парушэння рэжымам Лукашэнкі асноўных правоў грамадзян. Цяпер турнір пройдзе толькі ў Латвіі.
вс