Петыцыя супраць савецкіх назваў вуліц у Віцебску ў новым мікрараёне Чаромушкі з'явілася ў інтэрнэце. Мясцовыя чыноўнікі прыдумалі назвы для вуліц: Газеты «Віцьбічы», Валянціна Міхельсона і Рыгора Багамазава.
Аднак аўтары петыцыі прапануюць назваць новыя вуліцы ў гонар мастакоў, пісьменнікаў, паэтаў – тых, хто непасрэдна звязаны з Віцебскам. Прапануюцца назвы вуліц у гонар Казіміра Малевіча, Васіля Быкава, Міхася Лынькова, Жарэса Алфёрава, Аляксея Сапунова.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск